Мінск-навіны

Мінск-навіны

— На падставе ліста Міністэрства адукацыі ў сталічных школах і гімназіях гэтым летам не будуць праводзіцца вучэбна-палявыя зборы і працоўная практыка навучэнцаў, — паведамілі Мінск-навінам у камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

У мінскіх школах падчас летніх канікул традыцыйна праходзіць працоўная практыка. Гэта частка вучэбнага плана. Навучэнцы 5-8-х класаў могуць у адпаведнасці са складзеным установай адукацыі графікам папрацаваць на прышкольным участку, напрыклад, палоць расліны, папрацаваць у бібліятэцы і г.д.

У юнакоў і дзяўчат 10-х класаў ўсё праходзіць некалькі інакш. Для першых арганізуюць вучэбна-палявыя зборы, звычайна на базе воінскіх частак, дзе хлопцы знаёмяцца з армейскім побытам, вучацца страявому кроку (некалькі дзён). У другіх — медыцынская практыка ў паліклініках або бальніцах, падчас якой школьніцы вучацца аказваць першую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0