Беларусь і Украіна рыхтуюць сустрэчу прэм’ер‑міністраў Сяргея Сідорскага і Юліі Цімашэнка. Аб гэтым сёння на брыфінгу ў Мінску паведаміў прэс‑сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«З беларускага боку значная частка парадку дня ўжо гатова. Наколькі нам вядома, з украінскага боку ступень гатоўнасці таксама высокая», — сказаў Андрэй Папоў. Для правядзення сустрэчы засталося толькі вызначыць дату, дадаў ён.