Сёння на пасяджэнні УЕФА было пацверджана, што чвэрцьфінал, паўфінал і фінал Лігі чэмпіёнаў сыграюць у фармаце «Фіналу васьмі». Гульні пройдуць з 12 па 23 жніўня ў Лісабоне. Прычым стадыі будуць складацца з адной гульні.
7 і 8 жніўня адбудуцца матчы ў адказ 1/8 фіналу, якія не паспелі дагуляць стадыю (напр. «Ліён» — «Ювентус», «Напалі» — «Барселона», «Рэал» — «Мансіці», «Чэлсі» — «Баварыя»).
У чвэрцьфінал, нагадаем, выйшлі ПСЖ, «Атлетыка», «Аталанта» і «Ляйпцыг».
Міні-турнір Лігі Еўропы пройдзе ў Нямеччыне. Фінал 21 жніўня ў Кёльне.
А вось кваліфікацыя сезона 2020/2021 Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы будзе складацца з аднаго матчу.
У Лізе чэмпіёнаў Беларусь прадстаўляе «Дынама» Брэст, у Лізе Еўропы — БАТЭ, «Шахцёр» і «Дынама» Мінск.
Каб дабрацца да групавога турніру, трэба прайсці чатыры раўнды.
Кваліфікацыя стартуе 8 жніўня.
Таксама сёння стала вядомая новая дата матчу Грузія — Беларусь у плэй-оф Лігі нацый.
Матч пройдзе 8 кастрычніка ў Тбілісі. Калі наша каманда атрымае перамогу, то 12 лістапада ў Мінску яна згуляе за права згуляць на Еўра з пераможцам матчу паміж Паўночнай Македоніяй і Косава.
Гульні павінны былі прайсці 24 і 31 сакавіка, але УЕФА перанесла матчы з-за пандэміі каранавіруса.
А сам чэмпіянат Еўропы, які меўся стартаваць у мінулую пятніцу, перанесены на лета 2021 года.