Грамадства2727

Сябры Севярынца: Ён спрабаваў ускрыць вены ў карцары ў знак пратэсту супраць катаванняў. Маці: Ён проста раздрапаў руку

Палітыка Паўла Севярынца ў чарговы раз судзілі. Паседжанне адбывалася па скайпе, бо палітык знаходзіцца на сутках у карцары Ізалятара часовага ўтрымання

«Павел заявіў, што знаходзіцца ў карцары ІЧУ ў бесчалавечных умовах. Сказаў, што ў знак пратэсту супраць катаванняў яго і іншых палітычных, якія знаходзяцца там жа, давялося ўскрыць вены», — паведаміў у сябе ў фэйсбуку сябар палітвязня Аляксей Шэін.

Ён тлумачыць, што ў судзе прагучала фраза «парэзаць руку». Шэін інтэрпрэтаваў сітуацыю так, што Севярынец зрабіў нешта, каб выступіла кроў. 

Мама Паўла, Таццяна Севярынец пярэчыць: «Паша падрапаў сабе руку. І нават не з таго боку, дзе запясце. Ён хрысціянін і не можа ўскрываць вены».

43-гадовы Павел Севярынец — кіраўнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, незарэгістраванай апазіцыйнай палітычнай партыі.

Акрамя таго, ён вядомы як пісьменнік і публіцыст. Яго затрымалі 7 чэрвеня пасля пікета на Камароўцы ў падтрымку Святланы і Сяргея Ціханоўскіх. На наступны дзень ён быў асуджаны на 15 сутак.

Пазней ягоная жонка Вольга Севярынец паведаміла, што палітыку налічылі дадатковыя суткі — так, каб ён не выйшаў з-за кратаў да самых прэзідэнцкіх выбараў.

«Сёння пазваніў чалавек, які сядзеў з Паўлам, і сказаў, што Паўлу далі яшчэ 2 пратаколы па 15 сутак — агулам атрымліваецца 75 сутак [у яго былі не «адбытыя» з зімы суткі, пасля акцый супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй — НН]».

Вольга піша, што ў мужа забралі ўсе рэчы, у тым ліку зубную шчотку, цёплую вопратку, сродкі гігіены, а таксама ўжо два разы адпраўлялі ў карцар, дзе вельмі халодна. «Паша просіцца, каб перадалі перадачу хоць нейкую, але мы не можам гэтага зрабіць, бо перадачы не прымаюць», — паскардзілася яна.

Севярынец не раз апынаўся за кратамі па палітычна матываваных справах, у тым ліку ў 1998 годзе «за зрыў канцэрта, прысвечанага беларуска-расійскай інтэграцыі», у 2004 годзе, калі ён быў асуджаны да «хіміі» за тое, што вывеў мінчукоў на пратэст супраць зняцця абмежавання на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, і ў 2010-м — як кіраўнік штаба аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты.

Чытайце таксама: Бабарыка пра адмову ў рэгістрацыі: Уявіце, што на падачу скаргі прыйдзе 300 тысяч чалавек

У 2010 годзе Беларусь трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як краіна, дзе рэкордную колькасць кандыдатаў у прэзідэнты затрымалі ў ноч пасля выбараў.

Падчас кампаніі 2006 года затрыманні насілі масавы характар, але яны адбываліся непасрэдна перад днём галасавання, а не за два-тры месяцы да яго.

Гэтым разам брутальныя рэпрэсіі адбываюцца ўжо за некалькі месяцаў да выбараў. Паводле звестак, сабраных праваабронцамі з цэнтра «Вясна», ад 6 мая больш за 100 палітычных актывістаў, ключавых асобаў у штабах прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта і сяброў іх ініцыятыўных груп былі арыштаваныя па крымінальных справах або асуджаныя па адміністратыўных. 

Чытайце таксама: «Гэта нагадвае выбары ў афрыканскіх дыктатурах, а не ў Еўропе»

У Паўла Севярынца дома застаецца 2-гадовы сын.

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні20

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць