Журналісты папрасілі кіраўніка КДК пракаментаваць тое, што крымінальную справу ў дачыненні да топ-менеджараў Белгазпрамбанка звязваюць з выбарчай кампаніяй, якая праходзіць у краіне. «Гэтыя падзеі паміж сабой ніяк не звязаны», — падкрэсліў Іван Церцель, піша БелТА.

Адказваючы на ​​пытанні журналістаў, Іван Церцель таксама пракаментаваў заявы Віктара Бабарыкі, што знойдзеныя ў затрыманых па гэтай справе грошы належаць яму. «Сапраўды, Бабарыка заявіў, што гэтыя грошы належаць яму. Разам з тым мы дакладна ведаем з паказанняў затрыманых асоб, што гэтыя грашовыя сродкі былі незаконна выведзеныя з Беларусі па сістэме афшораў, затым размеркаваны паміж удзельнікамі супрацьпраўнай дзейнасці ў адпаведнасці з раней абумоўленымі працэнтамі», — растлумачыў ён.

«Здаецца, што Бабарыка спрабуе пагуляць у высакароднасць. Мы ў сваю чаргу ведаем, што лялькаводы, якія стаяць за яго дзейнасцю, асцерагаюцца, што нашы дзеянні прывядуць да атрымання даных і пацвярджэнню іх дачынення да гэтай супрацьпраўнай дзейнасці. Такімі асобамі з'яўляюцца, мы ведаем, вялікія начальнікі ў «Газпроме», а можа быць, і вышэй», — сказаў Іван Церцель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0