Раніцай 27 чэрвеня над Лёзнам залунаў бел-чырвона-белы сьцяг з чорнай жалобнай стужкай.

Ён знаходзіўся наверсе мэталічнай 30-мэтровай апоры пад напругай у 30 тысяч вольт, якая стаіць на пагорку каля шашы пры ўезьдзе ў Лёзна з боку Віцебску. Да сьцяга была прымацавана запіска: «Сьветлай памяці слаўнага сына зямлі беларускай Уладзімера Плешчанкі. Пакуль на зямлі жывуць такія людзі, як ён, – Беларусь жыла, жыве і жыць будзе вечна». І подпіс – Мірон.

Сьцяг зьявіўся перад саракавінамі па старшыні Віцебскай арганізацыі КХП БНФ Уладзімера Плешчанкі, які памёр 20 траўня на 58-м годзе жыцьця. Легендарны Мірон неаднойчы падымаў сьцяг на гэтай небясьпечнай вежы. У прыватнасьці, быў ён узьняты там і да саракавін з дня сьмерці Васіля Быкава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?