Ашмяны Віленскай губ. Горад наш жыве спакойным жыццём без клопатаў, — нашы гарадскія айцы як бы адпачываюць па выбарах у ўправу. Ужо колькі гадоў чутно аб вучылішчы. Пляц пад школу дае горад (на конскім рынку) і грошы на 600 рублёў у год. Жыды адразу даюць тысячу рублёў. Але справа гэтая, здаецца, пахаваная ў гарадскім архіве. Затое турмы маем аж чатыры. І хто хоча пазнаць ашмянскае жыццё, можа судзіць па яго будынках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?