Выбары-20205555

Каманда Бабарыкі сабрала 434 985 подпісаў — гэта рэкордная колькасць

«Гэта нейкая магія: мы працавалі ўсю ноч не пакладаючы рук і змаглі праверыць і спакаваць усе падпісныя лісты, якія атрымалі! Гэта рэкорд і гэта 434 985 вашых подпісаў. Цяпер абсалютна ўсе правераны, адабраныя і гатовыя для падачы ў выбарчыя камісіі! Сёння мы адпраўляем апошнія партыі», — паведамляе афіцыйны канал патэнцыйнага кандыдата.

Гэта рэкордная для альтэрнатыўнага кандыдата колькасць подпісаў. Раней максімум — 217 тысяч — сабраў у 1994-м, яшчэ на свабодных выбарах, Зянон Пазняк. У Аляксандра Мілінкевіча ў 2006-м было 198 тысяч. У Сямёна Домаша ў 2001-м — 164 тысячы.

Як паказаў шэраг апытанняў, менавіта банкір і мецэнат Віктар Бабарыка мог бы стаць фаварытам сумленных выбараў. 

Бабарыка спрабуе выбудаваць шырокую антылукашэнкаўскую кааліцыю з удзелам самых розных сілаў. Яго кандыдатуру падтрымала таксама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

У апошні тыдзень Аляксандр Лукашэнка абрынуўся на Бабарыку з пагрозамі і абвінавачваннямі, не называючы яго, але ясна ўказваючы, пра каго гаворка. Гэта адбылося пасля таго, як стала ясна, што менавіта Бабарыка набірае рэкордную колькасць подпісаў выбарцаў.

Адначасова з нападкамі Аляксандра Лукашэнкі ад 11 чэрвеня ў кампаніях, звязаных з сябрамі Бабарыкі, прайшлі ператрусы і затрыманні.

«Рубікон пяройдзены», — сказаў у сувязі з гэтым Віктар Бабарыка.

Учора Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард былі затрыманыя, і цяпер яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Бабарыку абвінавацілі ў спробе перашкодзіць следству і ціску на сведкаў.

Чытайце таксама: 425 001. Сумная гісторыя пра тое, што значыць гэта адзінка

Каментары55

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят20

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць