Качанава — прыхільнікам апазіцыі: Вы ўсе выдатна разумееце, што вас у любым выпадку не большасць

На сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з прадстаўнікамі апазіцыйных кандыдатаў у Баранавічах прагучала пытанне:
— 10 жніўня я выйду на вуліцу і скажу, што я галасаваў не за таго чалавека, які набраў 83%. Як вы сабе ўяўляеце гэтую сітуацыю? Ёсць два варыянты развіцця падзей: не пагадзіцца з народам, а адстойваць свой пункт гледжання або вы пагаджаецеся з народам.
Качанава стала спрачацца:
«Ну вы ж, здаецца, разумныя людзі, я кожнага з вас слухаю і разумею, што ў кожным з вас мне падабаецца, што ў вас ёсць перакананні.
Вы ўсе разумныя людзі, вы ўсе выдатна разумееце, больш за тое, ведаеце, што вас у любым выпадку не большасць.
Я сустракаюся з вамі, гэтак жа я сустракаюцся з працоўнымі калектывамі, з актывам, я шмат езджу па краіне.
Вось мы былі ў маім родным Полацку, выйшлі з нарады па ЖКГ, а там прыйшлі людзі, і людзі гэтыя прышлі проста, іх не запрашалі на сустрэчу з Лукашэнкам, з Качанавай, і людзі крычалі: «Аляксандр Рыгоравіч, заставайцеся з намі!» Ім нехта гэта навязаў? У іх сваё меркаванне такое.
Вы лічыце, што вас большасць, а яны лічаць, што іх большасць. І калі мы сёння глядзім па зборах подпісаў, то мы бачым, каго большасць», — адказала яна.
Адказ на пытанне Качанава закончыла настойлівай парадай:
— Вы павінны зрабіць так, як я вам зараз скажу: вы павінны не дапусціць ніякіх непарадкаў.
Каментары