Фрыстайлістка, чэмпіёнка свету Аляксандра Раманоўская падзялілася ў сваім фэйсбуку бачаннем сітуацыі.
«Аднойчы я прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях, у якіх ад справядлівага судзейства была адна назва.
Цяпер я назіраю ў сваёй краіне выбары, якія язык не паварочваецца назваць сумленнымі і справядлівымі.
У гэтым свеце наогул такія рэчы маюць права на існаванне ці гэта пусты гук?
Ванітуе ўжо, калі шчыра», — напісала яна.