Фота Віталя Палінеўскага

Фота Віталя Палінеўскага

19 чэрвеня, ва ўрачыстасць свята Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адправіў імшу ў мінскім кафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі, што на плошчы Свабоды, піша catholic.by.

У прамоўленым слове іерарх закрануў і сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі:

«Мы розныя, што натуральна, і таму маем розныя меркаванні адносна тых самых праблем і пытанняў. І ў сям’і ўсе розныя, але гэта — адна сям’я, і ўсе клапоцяцца адно пра аднаго, пра супольнае дабро. Так і ў грамадстве мы перш за ўсё павінны кіравацца агульным дабром грамадства, а не толькі прасоўваннем свайго іміджу.

«Таму ў гэты складаны і нават неспакойны час нашай гісторыі напярэдадні выбараў усім палітычным і грамадскім сілам неабходна перш за ўсё думаць пра агульнае дабро грамадства і нашу супольную будучыню, каб яна будавалася перадусім на ўзаемапавазе і любові да бліжняга, а складаныя пытанні вырашаліся шляхам узаемнага дыялогу»,— падкрэсліў кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0