Кіраўнік БТ Іван Эйсмант у праграме «Клуб рэдактараў» адказаў на паведамленні пра Белтэлерадыёкампанію і серыял пра мастакоў Парыжскай школы.

«Нейкі журналіст у Facebook накапаў, што БТ рабіла сюжэт пра карціны раней, фільмы пра карціны і атрымала за гэта ледзь не Оскар. І прычым усё гэта было за грошы Бабарыкі», — растлумачыў Іван Эйсмант перадгісторыю.

Сцвярджалася, што БТ-1 браў грошы на стварэнне серыяла «Парыжская школа. Ураджэнцы Беларусі».

«Адказваю: БТ не брала ў Бабарыкі ніякіх грошай, таму што іх за вытворчасць узяла цалкам іншая прыватная кампанія. Гэта значыць, гэта хлусня і фэйк №1», — адзначыў старшыня Белтэлерадыёкампаніі.

Яшчэ адно сцвярджэнне, якое Іван Эйсмант назваў фэйкам, — Белгазпрамбанк фінансаваў серыял «Парыжская школа. Ураджэнцы Беларусі», які рабіла БТ.

«БТ не рабіла гэтага фільма. Яго рабіла прыватная кампанія — «АРТ Карпарэйшн». Нам перадалі бясплатна правы на паказ гэтага фільма. У нас ёсць дагавор. А самае галоўнае — ёсць адразу некалькі лістоў, падпісаных «Віктар Бабарыка» з просьбай прапіярыць гэтую гісторыю з карцінамі, расказаць пра гэта. І трэці фэйк — тэлеканал «Беларусь 1» атрымаў прэмію «Тэлевяршыня» за гэты праект. БТ не атрымлівала прэміі за гэты праект, прэмію атрымала кампанія «АРТ Карпарэйшн», — пракаментаваў Іван Эйсмант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0