Апошні тыдзень выдаўся для беларусаў, што былі за межамі бацькаўшчыны, сапраўды чорным. У амэрыканскім горадзе Ўэлз, штат Мэн, пры нявысьветленых абставінах загінуў ураджэнец Шчучына 20-гадовы Аляксей Васілеўскі. Ён прыехаў у ЗША 18 чэрвеня па студэнцкай візе. Побач зь целам знайшлі нож, якім, паводле папярэдняй вэрсіі сьледзтва, быў забіты малады чалавек. Забіты быў студэнтам Беларускай політэхнічнай акадэміі.

У Турцыі ў курортным горадзе Манаўгат у выніку выбуху балёна з газам (паводле адной з вэрсіяў, гэта быў тэракт курдзкіх паўстанцаў) былі параненыя тры грамадзянкі Беларусі. Адной зь іх давялося ампутаваць нагу. Усе пацярпелыя прыехалі з Магілёва. Расейскі консул у Турцыі назваў прозьвішчы двух пацярпелых беларусак – Дзіна і Ангеліна Дзямянкавы. Ніводная з пацярпелых ня мела мэдычнай страхоўкі. Турапэратары настойліва раяць набываць полісы, якія да таго ж і каштуюць няшмат – 6 даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?