На сайце патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі былі апублікаваныя дакументы, якія яго каманда падала ў ЦВК для рэгістрацыі ў якасці кандыдата. Сярод дакументаў — і дэкларацыя аб даходах і маёмасці.
Мяркуючы па дэкларацыі, гадавая зарплата Бабарыкі ў Белгазпрамбанку — больш за 360 тысяч рублёў.
Таксама ў яго ёсць даход ад продажу машыны і даходы па аблігацыях, агульны гадавы даход — 383 127,66 рубля, 13 242 еўра і 15 950 даляраў ЗША.
Усяго на яго рахунках — 380 тысяч еўра і 325 тысяч даляраў. Таксама ён пазычыў сябрам 360 тысяч даляраў і 250 тысяч еўра.
Усяго ў яго маецца 630 тысяч еўра і 685 тысяч даляраў.
0
0
0
0
0
0