Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран правёў жывую тэлефонную лінію 20 чэрвеня.

Не засталася без увагі гараджан тэма правядзення ў горадзе вулічных мерапрыемстваў. З пытаннем аб тым, ці з'яўляюцца такія акцыі санкцыянаванымі, звярнулася пенсіянерка з Фрунзенскага раёна.

— Мерапрыемствы, якія прайшлі ў Мінску 18 і 19 чэрвеня, з'яўляюцца масавымі і падпадаюць пад закон «Аб масавых мерапрыемствах». Для правядзення такога роду мерапрыемстваў на тэрыторыі горада арганізатарам неабходна загадзя звярнуцца ў Мінгарвыканкам і атрымаць адпаведны дазвол. Аднак ніякіх заяў на гэты конт да нас не паступала. Гэта значыць, што мерапрыемствы з'яўляюцца несанкцыянаванымі. І за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў адказнасць нясуць як арганізатары, так і ўдзельнікі масавага мерапрыемства, — растлумачыў чыноўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0