Учора ў сваім відэазвароце Віктар Бабарыка анансаваў ініцыятыву па правядзенні рэферэндуму па змене Канстытуцыі. За суткі ў ініцыятыўную групу запісаліся больш за 7,5 тысячы чалавек, паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.
«Падрыхтоўка да рэферэндуму не спыняе і не замяняе перадвыбарчую кампанію. Мы працягваем працу па вылучэнні Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні штаба.
Фота Надзеі Бужан