20 чэрвеня людзі стыхійна выходзяць на вуліцы горада. Ёсць затрыманні, паведамляюць праваабаронцы.
Каля крамы «Цэнтральны» (Мінск) супрацоўнікі ў цывільным затрымалі і пасадзілі ў бусік двух чалавек, якія замаўлялі каву. У аднаго з іх на заплечніку быў бел-чырвона-белы сцяжок.
На гэты момант у Мінску затрыманы:
- Сушчынскі Дзмітрый
- Таранда Уладзіслаў
У Ганцавічах, што ў Брэсцкай вобласці, каля двух дзясяткаў чалавек выйшлі на ланцуг салідарнасці. Па звестках карэспандэнта «Ганцавіцкага часу», які вёў стрым, затрымана не менш за 10 чалавек з выкарыстаннем грубай фізічнай сілы.
Услед за гэтым двух журналістаў «Ганцавічкага часу», якія вялі стрым, таксама затрымалі — Сяргея Багрова і Аляксандра Пазняка.
Затрыманыя ў Барысаве:
- Гордзіеўскі Дзмітрый
- Шапцый Юрый
- Хадасевіч Барыс
- Самсонаў Іван
- Самсонава Святлана
- Шувалаў Дзмітрый
- Шувалава Марына
- яшчэ адзін мужчына
Гродна
- Амплееў Яўген (сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай) — паведамляюць naviny.by
Брэст
- Сухаў Дзмітрый
- Сухаў Пётр