president.gov.by
Пра гэта ён заявіў сёння падчас наведвання 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, перадае БЕЛТА.
«У гэтай сітуацыі задача арміі і сіл спецыяльных аперацый у першую чаргу абарона Айчыны, падтрыманне стабільнасці і згоды ў грамадстве. Вось мой вам загад, — сказаў ён. —
Зрабіце ўсё магчымае, каб абараніць суверэнітэт і гарантаваць бяспеку нашай дзяржавы.
Не павінны мы зноў, як я часта кажу, пайсці пад бізун і надзець лапці. Не павінны нас запрэгчы ў калёсы і сцябаць, каб мы, вылупіўшы вочы, як у народзе кажуць, скакалі як шалёныя і цягнулі чужы воз».