22 чэрвеня ў Ганцавічах праходзяць працэсы па затрыманых у суботу ўдзельніках несанкцыянаванай акцыі салідарнасці. Сярод іх апынуўся 27-гадовы жыхар горада Віталь Цыбулька. Яго схапілі адразу некалькі супрацоўнікаў міліцыі, адзін з якіх прыціснуў яго галаву каленам да тратуара. Кадры затрымання Віталя разляцеліся па сетцы.

Фото: Скрин-шот стрима «Ганцавіцкі час»

Фота: скрыншот са стрыму «Ганцавіцкага часу»

Па стане на 14:20 разгляд адміністрацыйнай справы Віталя Цыбулькі яшчэ не пачаўся.

Жонка затрыманага Яна чакае пачатку працэсу ў судзе Ганцавіцкага раёна. Яна не ведае, у якім стане цяпер яе муж, што ён парушыў і па якім артыкуле на яго склалі пратакол. Апошні раз яна яго бачыла ў суботу, 20 чэрвеня.

— Мы выехалі ў цэнтр каля 21:00, збіраліся ў краму. Паклалі грошы на тэлефон і ехалі па вуліцы Кастрычніцкай па супрацьлеглым баку ад «Белага дома» [так мясцовыя называюць будынак райвыканкама], — распавядае Яна.

У гэты час на вуліцы Кастрычніцкай у Ганцавічах стаялі ўдзельнікі стыхійнай акцыі салідарнасці з затрыманымі ў перыяд збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

— Муж спыніўся са знаёмым пагаварыць. Я стаяла крыху далей. Мы былі на роварах, я засталася з імі. Праз пяць хвілін пад'ехала міліцэйская машына. Выйшлі супрацоўнікі — і хто бліжэй стаяў, таго і бралі. Калі пачалі затрымліваць удзельнікаў ланцугу і тых, хто побач, муж падышоў туды — яго адштурхнулі і сталі круціць астатніх. Я кінула ровары, пабегла да яго. Ужо яго трымалі, напэўна, чалавекі чатыры. Мяне адштурхнулі, сказалі сыходзіць. Мужа скруцілі, кінулі на асфальт. Адзін прыціснуў яго галаву да тратуара. Я крычала: «Вы ж яго прыдушыце, адпусціце, што вы робіце?!»

Затым Віталя зацягнулі ў аўтамабіль і павезлі ў райаддзел міліцыі.

Фото: из соцсетей Яны

Фота: з сацсетак Яны

Нядзелю і раніцу панядзелка ён правёў у ізалятары. Па словах Яны, судзіць Віталя будуць сёння ў другой палове дня. Дакладны час ёй невядомы.

Жанчына настойвае, што яе муж у акцыі салідарнасці не ўдзельнічаў:

— Мы проста ехалі ў краму. Выехалі з дому і паехалі звычайным маршрутам. А апынуліся ў выніку вось у такім становішчы.

Коллаж: Ганцавіцкі час

Да Віталя ўжылі той жа задушлівы прыём нагой да шыі, ад якога нядаўна загінуў афраамерыканец Джордж Флойд у ЗША, абмяркоўваюць у сетцы. Калаж: «Ганцавіцкі час»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?