У панядзелак пачаліся суды над журналістамі выдання «Ганцавіцкі час» Аляксандрам Пазняком і Сяргеем Багровым. У суботу падчас асвятлення акцыі ў горадзе іх затрымала міліцыя, пабіла, а пазней абвінаваціла ў непадпарадкаванні супрацоўнікам, паведамляе БАЖ.

Увечары ў суботу і ўвесь дзень нядзелі галоўны рэдактар выдання Пётр Гузаеўскі прыкладаў намаганні да вызвалення калег, але міліцыя адмовілася гэта зрабіць.

Сёння над журналістамі прайшлі суды. Сяргей Багроў асуджаны на 15 сутак арышту.

Аляксандру Пазняку далі штраф — 810 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0