Лукашэнка на сустрэчы з актывістамі ў Брэсце выказаўся наконт апошніх актуальных падзей

«Вы супакойцеся, калі ў вас ёсць нейкія праблемы, вы іх раскажыце. Паслухайце, акрамя мяне іх ніхто не вырашыць, і той улады, якая сёння ёсць. Гэта вы «Саша 3%» ужо напісалі на майках. Ну вы хоць верыце, што ў дзейнага прэзідэнта 3%? Ды вось у гэтай альтэрнатыўнай кампаніі я і то больш набяру. Таму не трэба нас тузаць, абражаць, — папярэдзіў ён. — «Вусаты таракан», яшчэ нешта… Я пакуль яшчэ дзейны прэзідэнт. Ні ў адной краіне не дазволена абражаць людзей. Я ж нікога з вас не абразіў асабіста. А калі хочаце рознага роду жуллё абараніць, вы абараняйце, але толькі не са мной. Карупцыянерам у краіне рабіць няма чаго», — падкрэсліў ён.

У прыватнасці, ён згадаў справу Бабарыкі.

«Мецэнат, карціны прывёз дзяржаве. А насамрэч што выявілася? Гэта іх карціны. А чаму мы іх тут вымушаныя былі прыхапіць? А таму, што яны пачалі канцы ў ваду хаваць, пачалі вывозіць грошы, карціны. Калі мы ў банк пайшлі, ведаеце, што знайшлі ў ячэйках? Грошы — гэта не галоўнае. Мы знайшлі флэшкі, жорсткія дыскі і мора інфармацыі. І гэтага баяцца іх гаспадары», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0