Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 11 красавіка ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі, днём па паўднёвым захадзе невялікі дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 2—8°C, па паўночным усходзе да мінус 2°C, днём плюс 9—15°C.
У Мінску 11 красавіка воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 3—5°С, днём плюс 11—13°С.
У наступныя двое сутак, 12—13 красавіка, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі, пераважна па поўначы, кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 2 — плюс 5°C, па захадзе да плюс 7°C, днём плюс 7—14°C, па захадзе да плюс 17°C.
У Мінску 12 красавіка воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў.Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 1—3°С, днём плюс 10—12°С.