Дональд Трамп падпісаў распараджэнне аб прыпыненні выдачы шэрагу катэгорый віз да канца 2020 года. Пра гэта паведамілі ў панядзелак у прэс-службе Белага дома. Гаворка ідзе аб працоўных візах H1-B, H-4 і H-2B, L і большасці дакументаў катэгорыі J, акрамя таго, выдача новых грын-карт таксама будзе прыпынена да 31 снежня.

Гэта зроблена, «каб амерыканскія рабочыя першымі атрымалі прэферэнцыі па меры аднаўлення ад эканамічных наступстваў каранавіруса», — адзначаецца ў тэксце.

Дзеянне распараджэння можа быць падоўжанае.

У апошнія некалькі гадоў Вашынгтонская адміністрацыя спрабавала зрабіць больш жорсткім праграму выдачы віз H-1B. Гэта праграма дазваляе амерыканскім працадаўцам на часовай аснове наймаць замежных работнікаў. Тэхналагічная індустрыя разлічвала на візы H-1B для найму замежных спецыялістаў з глыбокімі ведамі ў сваёй сферы, асабліва ў навуковай і тэхнічнай галінах.

Візы H-4 выдаюцца бліжэйшым сваякам уладальнікаў віз H-1B. візы H-2 дазваляюць на часовай аснове наймаць работнікаў у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, лясной прамысловасці і іншых галінах. Праграма H-2B дазваляе амерыканскім працадаўцам на часовай аснове наймаць замежнікаў для выканання нясельскагаспадарчых работ альбо работ на разавай, сезоннай, пікавай або перыядычнай аснове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0