Самы папулярны відэаблогер паўднёва-ўсходняга кутка Беларусі — просты трактарыст. 

У яго відэаблога «Хронікі механізатара» — 2260 падпісчыкаў. Але ягонае відэа «Дасталі» сабрала аж 171 тысячу праглядаў. Рэдка якая перадача БТ мае столькі гледачоў.

Гэтым разам ён абурана расказаў, як у іх пад Хойнікамі збіралі подпісы за Аляксандра Лукашэнку.

«Учыцяля жывуць нішчыя, а дзелаюць эту фальсіфікацыю! — расказвае ён. — Ходзяць па хатах, збіраюць. А потым самі ныюць: шо ж у нас такія малыя зарплаты?» 

«Нічога нільзя, усё пад запрэтам!» — абураецца чалавек.

Хойніцкі раён знаходзіцца на поўдні Гомельскай вобласці, ён у свой час быў моцна забруджаны радыяцыяй.

«І вы вот паддзержываеце гэтую сістэму?» «З кім я ні гавару, усе проці, усе ого-го-го, але за глаза. Думайце! Нада думаць! Што-то ізмяніць», — падсумоўвае чалавек.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0