Кітайская палітыка «адна сям’я — адно дзіця», што ўскосна заахвочвае да абортаў плоду жаночага пола, спрычынілася да таго, што ў Кітаі цяпер дзяўчатак на 32 мільёны менш чым хлопчыкаў.

У Кітаі, гэтаксама, дарэчы, як і ў шмат якіх іншых азіяцкіх краінах, «мужчынскія» паказнікі вышэйшыя з-за перавагі, якую аддаюць бацькі спадкаемцам перад спадкаемніцамі. А за цяперашнім светам, калі ёсць ультрагук і даступны аборты, зрабіць выбар на карысць хлопчыка яшчэ прасцей. У Кітаі спароны незаконныя, але ўлады заплюшчваюць на іх вочы.

У большасці краінаў свету таксама назіраецца перавага мужчынаў, у сярэднім на 103-107 мужчынаў прыпадае 100 жанчынаў. Але, у Кітаі, як засведчыў нядаўні дослед Лонданскага Акадэмічнага каледжу, у некаторых узроставых сегментах гэтая прапорцыя выглядае як 126:100.

Паводле кітайскай сямейнай палітыкі, толькі сплаціўшы вялізны штраф і ўзяўшы абавязацельствы адукоўваць другое дзіця за свой кошт, бацькі маюць права гадаваць другое дзіця. Але ў некаторых правінцыях усё ж дазваляецца гадаваць другое дзіця без штрафаў, у выпадку, калі гэта першая дачка, або калі фінансавы стан сям’і «дужа гаротны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?