Прэзідэнт Малдовы Уладзімір Варонін звярнуўся ў Канстутыцыйны суд краіны з просьбай пераліку галасоў на парламенцкіх выбарах.

Вынікі выбараў, што прайшлі ў Малдове ў мінулую нядзелю, былі апратэставаныя апазіцыяй, а вулічныя пратэсты выліліся ў беспарадкі, у вынікі чаго былі ўчыненыя пагромы ў будынках парламента і прэзідэнцкай адміністрацыі.

Потым стыхійны бунт быў задушаны.

Уладзімір Варонін звінаваціў у арганізацыі беспарадкаў Румынію. Бухарэст адкідае абвінавачанні.

Апазіцыя заклікала праверыць спісы выбаршчыкаў. Цэнтрвыбаркам Малдовы на гэта пагадзіўся.

Прэзідэнт Варонін мяркуе, што поўны перападлік галасоў будзе садзейнічаць усталяванню палітычнай стабільнасці ў Малдове.

Згодна з вынікамі парламенцкіх выбараў, у парламент меліся трапіць чатыры партыі.

За Партыю камуністаў прагаласавалі 49,48% выбарцаў, за Ліберальную, Ліберальна‑дэмакратычную партыі і альянс «Наша Малдова» адпаведна 13,14%, 12,43% і 9,77%. Астатнія восем партый не пераадолелі 6‑адсоткавага бар’еру.

Такім чынам камуністы атрымлівалі 60 мандатаў з 101 у парламенце, а тры апазіцыйныя партыі — 41 мандат.

У такім выпадку апазіцыя атрымлівала б мінімальны шанец заблакаваць абранне кіраўніка дзяржавы, для чаго патрабуецца акурат тры пятых галасоў дэпутатаў, г.зн. 61 мандат з 101.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0