Качанава: У нашай краіны ёсць сімвалы — гімн, сцяг, герб, прэзідэнт. Гэта недатыкальна!
Старшыня Савета рэспублікі Наталля Качанава праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі ў рэгіёнах. Чарговая сустрэча адбылася ў Лідзе. Удзельнікі даслалі ў «Нашу Ніву» аўдыязапіс.
Адзін з адказаў Качанавай датычыўся выбарчай кампаніі.

Наталля Качанава, фота Надзеі Бужан
«Пачаўся збор подпісаў. Збірайце нармальна. Гэта не мітынгі, дзе трэба сабрацца, выйсці на мітынг з абразамі ўлады. Хіба гэта правільна? Каму дазволена ўвогуле?
У нашай краіны сімвалы — гімн, сцяг, герб, прэзідэнт. Гэта недатыкальна! У нас выходзяць на мітынгі і панеслі: такі, сякі, гэтакі… Гэта беззаконне, нельга так рабіць», — перакананая Качанава.
Каментары