Сталічная міліцыя гатова да аховы парадку ў перыяд святкавання каталіцкага Вялікадня 11—12 красавіка, заявілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле інфармацыі ГУУС, урачыстыя набажэнствы, прымеркаваныя да рэлігійнага свята, пройдуць у дзевяці рымска‑каталіцкіх касцёлах і прыходах сталіцы.
Урачыстасці пачнуцца ў 19.00 11 красавіка і скончацца ў 20.30 12 красавіка.
Падчас набажэнстваў сталічныя міліцыянеры ў штатным рэжыме будуць несці службу ў месцах правядзення рэлігійных мерапрыемстваў. Іх асноўныя намаганні будуць засяроджаныя на забеспячэнні дарожнай бяспекі ў месцах, прылеглых да касцёлаў, а таксама на забеспячэнні асабістай бяспекі грамадзян.
Найбольшая колькасць вернікаў (каля 6 тысяч) чакаецца ў архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Свабоды.