У Мінску падчас затрыманняў людзей каля крамы symbal.by знік фатограф Андрэй Шаўлюга, паведамляе БАЖ.

Журналіст Андрэй Шаўлюга. Архіўнае фота RFE/RL

Журналіст Андрэй Шаўлюга. Архіўнае фота RFE/RL

Сёння каля 20-й гадзіны побач з крамаю symbal.by на праспекце Машэрава, 8 у Мінску адбыліся затрыманні. 

На месцы падзей працаваў пазаштатны фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга.

Пасля затрыманняў у рэдакцыі няма з ім сувязі. Меркавана, ён таксама быў затрыманы.

Дзе цяпер знаходзіцца журналіст Андрэй Шаўлюга, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0