10.04.2009 / 17:37

Загадкавая сустрэча 9

Аляксандр Лукашэнка і Патрыярх Маскоўскі Кірыл абмеркавалі «праблемныя пытанні ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі».

БЕЛТА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл сёння ў Маскве абмеркавалі праблемныя пытанні ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі.

Сустрэча доўжылася больш за тры з паловай гадзіны.

Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, падсумоўваючы вынікі гутаркі,

на сустрэчы быў разгледжаны цэлы комплекс пытанняў, што тычыць праваслаўнай царквы, узаемадачыненняў з іншымі канфесіямі.

«Мы абмеркавалі пытанні нашага адзінства, перадусім Беларусі і Расіі, пытанні,

якія вырашаюцца і не вырашаюцца ў адносінах двух краін», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама дадаў, што Патрыярх добра ведае Беларусь, наведаў многія гарады і вёскі, таму «нам было прасцей гутарыць».

У сваю чаргу Патрыярх Кірыл адзначыў, што размова мела вельмі адкрыты характар.

«Гутарка была без якойсьці штучнай дыпламатыі», — сказаў ён. Паводле словаў Патрыярха, яму было важна даведацца думку прэзідэнта Беларусі, што тычыць сувязяў, кантактаў з Расіяй, тэмы міжканфесійных адносін.

«Я расказаў Аляксандру Лукашэнку, над чым мы працуем у Расіі,

як павінны развівацца царкоўна‑дзяржаўныя адносіны», — сказаў Патрыярх.

Апроч таго, паводле кіраўніка РПЦ, нак сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні «ўдасканалення стасункаў паміж народамі, перадусім братнімі, што ўваходзяць у святую Русь, — рускімі, беларусамі, украінцамі». Ён дадаў, што сустрэча дапамагла яму «зразумець многія рэчы».

Пасля сканчэння сустрэчы з Патрыярхам Кірылам прэзідэнт Беларусі наведаў Багаяўленскі (Ялохаўскі) кафедральны сабор, дзе ўсклаў кветкі на магілу Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Аляксія II.

БЕЛТА

0
Міхаліна / Адказаць
10.04.2009 / 18:06
Ну і дзякуй Богу - у нашага захудалага рэжыму ўрэшце рэшт з'явіўся стратэгічны інвестар - цяпер ужо не прападзем!
0
Аляксандр Класкоўскі / Адказаць
10.04.2009 / 18:32
Нічога загадкавага :) Зараз ён будзе сустракацца з Мядзведзевым. http://news.belta.by/ru/news/president?id=356251
0
omu / Адказаць
10.04.2009 / 19:03
А як, панове, вы ставіцеся да ідэі беларускай тэакратыі? Ці нам больш прыдатная клясычная трыяда православіе-самодержавіе-народность, га?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру