Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Вось што мы атрымалі за 26 гадоў - дык гэта кожны па аўтазаку! Кожны. Па аўтазаку. У кагосьці аўтазак камфортны - некалькі пакояў, добры сучасны дызайн. У іншага - аднапакаёвы без выгодаў. Сярод некалькіх мільёнаў аўтазакаў, ведаеце, розныя трапляюцца. Ёсьць такія, што з выгляду і не аўтазак, і ты сам, нібыта, ім кіруеш, але ня трэба сябе падманваць. Усё адно гэта аўтазак. Сёньня ён чысты, сьветлы, сонечны, але няма гарантыі, што заўтра не ператворыцца ў звычайны змрочны закратаваны бокс. Я бачыў такія мэтамарфозы, і не аднойчы. Вось перасоўваемся мы ў гэтых аўтазаках па сваіх гарадах, мястэчках і вёсках. І ўвесь час мы нешта павінныя. Мусім даказваць, што мы не дармаеды, што своечасова за ўсё неабходнае заплацілі, што мы любім свой уласны аўтазак - малую радзіму, і адзін вялікі прыўкрасны стабільны сільны і працьвятаюшчы агульны аўтазак. Яго яшчэ нашыя начальнікі называюць так прыгожа… Дай Бог памяці, нешта вылецела з галавы… Ну, так прыгожа, велічна называюць… А! Вось, успомніў: «государство для народа» — напісаў музыкант у сваім фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0