Юніёрская зборная Беларусі па хакеі (узрост гульцоў да 18 гадоў) датэрмінова заваявала пуцёўку ў вышэйшы дывізіён чэмпіянату свету, заняўшы першае месца на турніры ў групе "А" першага дывізіёна, што праходзіць у Мінску.

Гэта стала магчымым дзякуючы суботняму паражэнню галоўнага канкурэнта беларусаў, зборнай Казахстана, ад каманды Венгрыі — 1:6 (0:2, 0:1, 1:3). Апошнія тры шайбы прайграўшыя прапусцілі на працягу трох заключных хвілін трэцяга перыяду.

У трох папярэдніх матчах казахстанцы страцілі толькі два ачкі, уступіўшы ў авертайме палякам (3:4). Венгерская ж зборная страціла пяць ачкоў, а ў папярэдняй сустрэчы з буйным лікам прайграла Польшчы (0:9).

Становішча каманд пасля чатырох тураў:
Беларусь — 11 ачкоў (розніца шайб 17-5), Польшча — 8 (21-10), Венгрыя — 7 (14-18), Казахстан — 7 (15-15), Літва — 3 (10-12), Украіна — 0 (7-24).

11 красавіка Польшча абыграла Украіну — 7:3.

Па выніках заключнага тура палякі могуць дагнаць беларусаў, але гаспадары чэмпіянату маюць перавагу дзякуючы перамозе ў асабістай сустрэчы (4:1).

12 красавіка пройдуць матчы Літва — Польшча, Украіна — Венгрыя і

Беларусь — Казахстан.
Беларускія хакеісты вяртаюцца ў вышэйшы дывізіён пасля гадавога перапынку.
На чэмпіянаце свету 2008 года ў Казані яны занялі перадапошняе 9-е месца і разам з датчанамі пакінулі групу наймацнейшых. Скандынавы не змаглі перамагчы на аналагічным турніры ў групе "В" у Італіі, уступіўшы першае месца латышам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?