Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У суботу, 27 чэрвеня, без ападкаў, толькі днём па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Ноччу +12..+18°С, днём +25..+31°С. У Мінску будзе +30, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У нядзелю стане свяжэй. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты. Ноччу +14..+19°С, максімальная днём +21..+28°С.

У панядзелак раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Ноччу +14..+19°С, максімальная днём +23..+29°С, піша pogoda.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0