Сяргею Камышу было 49 год. Мужчына апошнім часам быў у бальніцы, дзе яго лячылі ад пнеўманіі, ён памёр 25 чэрвеня, паведамляе гарадскі часопіс «Белка».

Фота з сайта школы №39

Фота з сайта школы №39

Усё сваё жыццё Сяргей Камыш прысвяціў педагагічнай дзейнасці. У жніўні 2005 года узначаліў гомельскую школу № 39. Калегі кажуць пра яго як пра выключна працавітага і сціплага чалавека.

Развітанне з Сяргеем Камышом пройдзе заўтра, 27 чэрвеня, з 11 да 12 гадзіны, у царкве Іаана Кармянскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0