Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты, піша БЕЛТА.

«На сённяшні момант сітуацыя цалкам лакалізаваная, нармалізаваная падача вады практычна ва ўвесь жыллёвы фонд горада Мінска. Ёсць яшчэ некалькі аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, дзе заканчваецца адпампоўка няякаснай вады.

Мінздароўя, вядома, перастрахоўваючыся і атрымліваючы вынікі апошніх аналізаў літаральна ў рэжыме анлайн, яшчэ не зняло забарону (на ўжыванне вады для піцця) проста зараз. Але думаю, што да канца дня — да пачатку раніцы вада будзе дазволеная і для пітных мэтаў», — сказаў Дзмітрый Круты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0