25 чэрвеня прыблізна ў 23.20 кіроўца аўтобуса ў Гомелі праязджаў аўтамабільны мост і заўважыў мужчыну, які абхапіў слуп рукамі, стоячы пры гэтым на парэнчах. Кіроўца аўтобуса выклікаў міліцыю. Аднак у гэты ж час па мосце праязджаў іншы малады чалавек, які хутка выскачыў са свайго аўтамабіля і зняў гамяльчаніна з парэнчаў, паведамляе ЧП Гомель.

Неўзабаве прыехалі супрацоўнікі міліцыі і дактары. Мужчына з моста растлумачыў, што ад яго сышла жонка з дзецьмі. І гэта прымусіла яго залезці на мост і рызыкаваць свой жыццём.

Мужчыну накіравалі ў бальніцу хуткай меддапамогі, а крыху пазней — у спецыялізаваную ўстанову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0