Беларускі народ павінен жыць уласным розумам і не дапусціць кіравання з-за мяжы. Пра гэта заявіў сёння Лукашэнка ў Салігорску.

Лукашэнка заявіў, што ўлада будзе рабіць усё, каб не дапусціць у краіне майданаў, а рэвалюцый, перакананы ён, у Беларусі быць не можа. «Ліміт рэвалюцый вычарпалі, больш за тое — у нас рэвалюцыянераў няма. А вось «майданутых» у нас стае. Але майдан нам не патрэбны: мы бачым, да чаго гэта прыводзіць — да разбурэння краіны, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Камусьці з боку гэта трэба: нахіліць, аслабіць, разгайдаць, а потым прымусіць рабіць тое, што яны захочуць».

Лукашэнка перакананы: падзяліць беларускі народ ужо не атрымаецца: «Мы за 25 гадоў ужо паспрабавалі, што такое свая дзяржава, свой кавалак зямлі. Мы з галавой сябруем, разумеючы, што гэты кавалак зямлі ўжо не столькі нам належыць, колькі нашым дзецям. Мы тут адзіныя: гэты кавалак зямлі павінен застацца нашым дзецям».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0