У Горадні на ланцуг салідарнасьці на вуліцы Ажэшкі ў цэнтры гораду прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Чатырох удзельнікаў затрымалі, затрыманьні працягваюцца. Адзін з затрыманых трымаў плякат «Стоп таракан», паведамляе Радыё Свабода.

На месца акцыі прыехалі два аўтазакі і некалькі дзясяткаў міліцыянтаў. Яны выціснулі ланцуг гарадзенцаў з вуліцы Ажэшкі, тыя перайшлі на Савецкую плошчу. На месцы, дзе спачатку былі ўдзельнікі ланцуга, сталі міліцыянты.

Некаторыя машыны, праяжджаючы паўз ланцуг, сыгналяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?