Міністэрства аховы здароўя Літвы прэзентавала новы спіс краін, з якіх з 29 чэрвеня можна прыязджаць у Літву без усялякіх абмежаванняў.

Без ізаляцыі на 14 дзён можна прыехаць з краіны, дзе за апошнія 14 дзён менш за 15 актыўных выпадкаў каранавіруса на 100 тысяч чалавек. Калі ад 15 да 25 выпадкаў, то патрабуецца ізаляцыя на 14 дзён.

У Беларусі, дзе паводле звестак Мінздароўя, колькасць выпадкаў актыўна падае, пакуль гэты каэфіцыент роўны 87.

Такія ж гаротныя, як і мы, Швецыя і Партугалія (154 і 44).

Паказальна, што ў Латвіі, Эстоніі, дзе ўвялі вельмі строгія меры, каэфіцыент складае 0.9 і 1.4. 

Прыезджым у Літву з Вялікабрытаніі, Ірландыі, Румыніі, Балгарыі і Люксембурга рэкамендуецца ізаляцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0