У пятніцу 26 чэрвеня павінен быў выйсці ў эфір чарговы выпуск праграмы «Прыгоды капітана Урангеля», аднак перадачу не паказалі. Напярэдадні шоўмэн выступіў з крытыкай з нагоды сітуацыі ў краіне, піша Салідарнасць.

Тэлетрансляцыя шоу «Прыгоды капітана Урангеля» завершана. Чарговы выпуск, прысвечаны Кубе, павінен быў выйсці ў пятніцу раніцай.

Нягледзячы на тое, што перадача раней была праанансаваная, у эфір яна так і не патрапіла. Пазней Дзмітрый Урангель даведаўся, што супрацоўніцтва з ім спыненае — «без тлумачэння прычын».

«Усім прыхільнікам нашай аўтарскай праграмы хачу паведаміць, што тэлеканал АНТ спыніў яе паказ. Сябры, усе, хто быў з намі, дзякуй!» — напісаў Дзмітрый Урангель.

Цяпер перадачы Дзмітрыя Урангеля можна паглядзець толькі на youtube-канале.

Адзначым, што некалькімі днямі раней Дзмітрый Урангель выступіў з рэзкай крытыкай дзеянняў АМАПа каля крамы Sуmbal.by. а таксама выказаўся з нагоды сітуацыі ў краіне:

«Я не бачу розніцы паміж арганізаванымі злачыннымі групоўкамі РБ 80-90-х і сённяшнім днём! Тады, у 90-х, хлопчыкаў і бабуль па дварах не шчамілі, у кут, як жывёл не заганялі, людзей у палоне масава не трымалі. Такой небяспекі за сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх я не адчуваў, як сёння!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0