Беларускі баксёр Іван Баранчык распавёў, што сочыць за перадвыбарнай гонкай у краіне, піша Tribuna.com.

fightnews.by

fightnews.by

— Сочыце за перадвыбарнай гонкай?

- Так, пачаў з нядаўняга часу.

— Наколькі cімпатычныя Ціханоўскі, Бабарыка або Цапкала?

— Усе тры кандыдаты вартыя павагі. Па-першае, за тое, што яны не пабаяліся прыняць удзел у выбарах, што, на жаль, у нашай краіне можа мець наступствы. Па-другое, у кожнага ёсць свая пазіцыя і бачанне адносна будучыні нашай краіны.

— Ці ёсць шанцы ў супернікаў Лукашэнкі?

— Шанцы ёсць, калі падчас выбараў будуць выкананыя ўсе правілы.

— Людзей забіраюць у аўтазакі нават са звычайнай чаргі ў краму. Ці чакалі настолькі жорсткую рэакцыю ўлады?

— Вядома, не чакаў. Гэта поўны абсурд — забіраць у аўтазакі ні ў чым не вінаватых людзей. Але нават калі б яны выказвалі свой пункт гледжання з нагоды палітычнай сітуацыі ў краіне — яны б мелі права рабіць гэта без наступстваў.

- У ЗША нешта кажуць пра выбары ў Беларусі?

— Так, кажуць, выказваюць свой пункт гледжання і нават выходзяць на вуліцы, каб падтрымаць некаторых кандыдатаў.

Галасаваць будзеце? Вызначыліся за каго?

— У мяне яшчэ ёсць час, каб канчаткова сфармаваць сваё меркаванне і прыняць рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0