У Індыі заблакавалі 59 кітайскіх мабільных праграм, паведамляе Press Information Bureau.

Спіс заблакаваных праграм узначаліў папулярны моладзевы відэасэрвіс TikTok. Акрамя яго, у Індыі немагчыма будзе карыстацца мабільнымі праграмамі кітайскай сацыяльнай сеткі WeChat, браўзерам UC, гульнёй Clash of Kings, сэрвісам мікраблогаў Weibo і іншымі.

Паведамляецца, што работа гэтых праграм «шкодзіць суверэнітэту і цэласнасці Індыі», а таксама пагражае бяспецы дзяржавы і грамадскаму парадку.

Блакаванне праграм адбылася на фоне істотнага абвастрэння кітайска-індыйскіх адносін. 16 чэрвеня ў выніку сутыкнення ўзброеных сіл на кітайска-індыйскай мяжы загінулі дзясяткі індыйскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0