Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сустаршыня «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў падаў у ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты, піша Tut.by.

Дзмітрыеў прызнаўся, што падае дакументы з вельмі цяжкім сэрцам. Ён адзначыў, што «па ідэі гэта павінен быць радасны дзень для кандыдата, каманды, якая выклалася на выбарах, але тое, што адбываецца сёння ў краіне — гэта абсалютная беззаконнасць».

— Я лічу, што, у прынцыпе, практычна можна казаць пра тое, што выбары ў Беларусі скончыліся, пачалася рэальная кампанія супрацьстаяння.

Я калі ездзіў [па рэгіёнах], бачыў, думаю, усе гэта бачылі, людзі хацелі спакойна, мірна памяняць уладу. Пра Майдан, якім нас палохае Лукашэнка, думае толькі ён, а ўсе людзі проста хацелі прыйсці, прагаласаваць за сваіх кандыдатаў і ўбачыць 9 жніўня, ці калі будзе другі тур, новага прэзідэнта. Гэта галоўны, як мне здаецца, настрой у людзей.

І сёння, я думаю, велізарная колькасць беларусаў, якія глядзяць на тое, што адбываецца, з аднаго боку ў шоку ад гэтага, таму што ўсё ж такі, як бы не былі гатовыя да таго, што ўлада творыць, але ўпершыню на выбарах улада кідае палітычных апанентаў у турму нават не дачакаўшыся рэгістрацыі, не кажучы ўжо пра канец выбараў. Сёння дзве страшныя статыстыкі: кожны дзень адкрываеш навіны і глядзіш, колькі хворых на каранавірус і колькі дадалося людзей, якіх за палітычныя погляды кінулі ў турму. Усё гэта абсалютна непрымальна і абсалютна прыніжае беларусаў. Усё, чым улада займаецца сёння — прыніжэннем беларусаў. Чаго б гэта ні тычылася: гнілая вада, якую нам кажуць «піце!», людзі, якіх саджаюць у турмы, цяпер з гэтымі подпісамі — калі ўсім усё зразумела, — сказаў Дзмітрыеў.

Прэтэндэнт таксама падкрэсліў, што будзе выкарыстоўваць кампанію для таго, каб гаварыць аб беззаконнасці, дамагацца вызвалення Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і ўсіх, каго арыштавалі. Ён таксама падтрымаў Валерыя Цапкалу ў сувязі з праверкай, якую праводзіць МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0