Сэрвіс запушчаны БПС-Сбербанкам сумесна з аплатнай сістэмай Visa. Тэхналогію падтрымліваюць больш за дзесяць мадэляў разумных гадзіннікаў Garmin. Пры гэтым браць з сабой смартфон або картку цяпер не абавязкова.

Трымальнікам карт Visa БПС-Сбербанка з бескантактавым інтэрфейсам для аплаты любых пакупак дастаткова актываваць разумны гадзіннік націскам кнопкі, абраць патрэбную карту і паднесці гадзіннік Garmin да тэрмінала. Аплата праводзіцца за долі секунды. У некаторых выпадках спатрэбіцца пацвердзіць аперацыю паролем: напрыклад, калі прайшло больш за 24 гадзіны з моманту апошняй аплаты, альбо калі гадзіннік быў зняты з рукі або на ім адключаны датчык пульса.

Сэрвіс забяспечвае высокі ўзровень абароны персанальных дадзеных. Падчас плацяжу замест дадзеных аплатнай карткі выкарыстоўваецца токен — лічбавы код, згенераваны выпадковым чынам. Персанальныя дадзеныя не захоўваюцца на часах і не перадаюцца прадаўцу.

Выкарыстоўваць гадзіннік Garmin ў якасці кашалька можна і за мяжой — у любой кропцы свету, дзе прымаюць бескантактавую тэхналогію Visa. Гісторыю выдаткаў можна вывучыць у асабістым кабінеце мабільнага ці інтэрнэт-банка «Сбербанк Анлайн». Там жа даступны электронны карт-чэк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0