Грамадства77

Яшчэ адну краму адзення ў нацыянальным стылі пазбаўляюць памяшкання ў Мінску

Пра гэта паведаміў Павел Доўнар, стваральнік брэнда адзення Honar.

Фота Honar.by

Пагроза краме прыйшла ад ЗАТ «Гарызонт-Белінвест-Дэвелапер» напрыканцы чэрвеня з прычыны запазычанасці ў 650 еўра:

«Усё пачалося яшчэ вясною, калі большая частка арандатараў прапанавала «Гарызонту» разгледзець магчымасць саступак па плацяжах з-за пандэміі, — піша Павел. — Гэтай камерцыйнай кампаніі, канчатковым бенефіцыярам якой з’яўляецца дзяржава, належыць амаль цэлы квартал памяшканняў у цэнтры Мінска, дзе калісьці месціўся завод «Гарызонт».

Па словах Паўла, пасля просьбы аб зніжэнні арэнды «Гарызонт» прасіў сабраць дакументы, каб пацвердзіць, што дзейнасць крамы сапраўды пацярпела, паказаць яе выручку з пачатку года і аддаць у заклад маёмасць майстэрні. 

«Дакументы дасылаліся, але штораз з’яўляліся новыя ўмовы. Праходзілі тыдні. Арэндадаўца абяцаў даслаць дадатковыя пагадненні да дамоваў і… не дасылаў.

18 чэрвеня да нас прыехаў міністр эканомікі, каб быць пасярэднікам на перамовах з «Гарызонтам». Я прысутнічаў на гэтай сустрэчы. У выніку «Гарызонт» згадзіўся панізіць плату за арэнду для ўсіх арандатараў, даць адтэрміноўку і растэрміноўку па плацяжах за арэнду».

Але 18 чэрвеня ЗАТ «Гарызонт-Белінвест-Дэвелапер» адправіла краме не дакументы аб зніжэнні арэнднай платы, адтэрміноўцы і растэрміноўцы (па словах Паўла, менавіта на гэта яны дамовіліся з міністрам), а ліст аб скасаванні дамовы арэнды памяшкання:

«Фармальная прычына (па дадзеных «Гарызонта») — доўг у 649,50 еўра за арэндную плату, 9 рублёў 13 капеек за камунальныя паслугі і 1 рубель 25 капеек за эксплуатацыйныя паслугі. Нават міністр не змог іх пераканаць, што «Гонар» лепш не губляць». 

Павел патлумачыў «Нашай Ніве», што нягледзячы на тое, што арэндадаўца мусіў прымусова выселіць шоўрум і майстэрню пасля 25 чэрвеня, фізічных спробаў высяляць краму пакуль не было.

«Так, пакуль працуем. Наш юрыст цяпер разбіраецца з сітуацыяй. Мы не згодныя з тым, што «Гарызонт» нам пагражае высяленнем у аднабаковым парадку.

Калі пытанне будзе стаяць толькі пра высяленне, як зараз, то гэта справа не аднаго месяца, калі «Гарызонту» ўдасца атрымаць станоўчае рашэнне па сваіх дзеяннях праз суд. У такім выпадку будзем пераязджаць — прапановы ў нас ёсць».

На пытанне, ці параўноўвае Павел сітуацыю ў краме Honar з нядаўняй сітуацыяй у краме Symbal.by, адказвае, што падставаў для гэтага пакуль дакладна няма.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць