1 ліпеня ўступаюць у сілу пагадненні Беларусі і Еўрасаюза аб рэадмісіі і спрашчэнні візавага рэжыму. А гэта значыць, што кошт кароткатэрміновых шэнгенскіх віз для беларусаў зніжаецца да 35 еўра. Кошт «шэнгена» знізіўся — гэта плюс, але краіны ЕС не спяшаюцца адкрываць межы для беларусаў, заўважае Tut.by.

Пагадненні падпісалі 8 студзеня 2020 года ў Брусэлі. 29 мая Беларусь атрымала ад ЕС Афіцыйнае апавяшчэнне аб завяршэнні афіцыйнай працэдуры ратыфікацыі.

З 2 лютага 2020 года ў Еўрасаюзе дзейнічае новы Візавы кодэкс, згодна з якім цана за «шэнген» для беларусаў складала 80 еўра, цяпер — 35 еўра. Акрамя таго, па новых правілах, скарачаецца спіс неабходных дакументаў, можна атрымаць шматразовую візу на тэрмін ад аднаго года да пяці гадоў, да 10 дзён памяншаецца час прыняцця рашэння аб выдачы візы, многія катэгорыі грамадзян могуць звяртацца за бясплатнай візай.

Еўрасаюз з-за пандэміі каранавіруса ў канцы сакавіка зачыніў знешнія межы і пакуль не спяшаецца адкрываць іх для ўсіх жадаючых. 30 чэрвеня быў апублікаваны спіс краін, для грамадзян якіх з 1 ліпеня будуць адкрытыя межы ЕЗ. Беларусь у гэты спіс не патрапіла. Спіс маюць намер пераглядаць кожныя два тыдні.

Еўрасаюз гатовы пускаць праз свае межы толькі грамадзян тых краін, дзе колькасць новых выпадкаў COVID-19 на 100 тысяч жыхароў за апошнія 14 дзён блізкая да сярэдняга паказчыка ЕЗ або ніжэйшая за яго.

Напрыклад, у Літву можна прыязджаць, калі ўзровень захворвання за апошнія 14 дзён складае 15-25 выпадкаў на 100 тысяч жыхароў (прычым калі да 15 выпадкаў, ізаляцыя не патрабуецца, 15-25 — ізаляцыя на 14 дзён). У Беларусі за апошнія два тыдні гэты паказчык роўны 75 выпадкам на 100 тысяч жыхароў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Павел_Ас / Адказаць
01.07.2020 / 09:48
Яшчэ год мы не патрапім у Еўравяз. Бо зімой у іх будзе сапраўдная эпідэмія з тысячамі загіўшых, калі яны здымуць карантынныя абмежаванні ((( Дарэчы Беларусі таксама трэба падрыхтавацца да карантыну ў зімовы перыяд.
4
Жвір / Адказаць
01.07.2020 / 12:41
Павел_Ас,
калі яны здымуць карантынныя абмежаванні...
А якія ў "іх" абмежаваньні ? У сваіх (ЕЗ) межах, абмежаваньняў няма. Скасаваны нават масачны рэжым у грамадзкім транспарце. 
Яшчэ год мы не патрапім у Еўравяз.
Я думаю, што болей. У Беларусі сытуацыя з вірусам ідзе самацёкам, нікім  некантралявана. Лічбы статыстыкі пішуцца чыноўнікамі "са столі" і адпаведна загаду, каб захаваць твар. Аднак нікога гэтым "тварам" не падманіш... Таму, мяркую, беларусы (уладальнікі беларускіх пашпартаў) ня хутка патрапяць у ЕЗ...
5
Павел / Адказаць
01.07.2020 / 12:46
Павел_Ас, за гэта трэба "падзякаваць" Сашу 3%, які своечасова не увёў карантын і іншыя абмежаванні. Больш за гэта, ён яшчэ і ўводзіць у зман сусветную грамадскасць, публікуючы відавочна заніжаныя дадзеныя па захворваннях і сьмяротнасці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру