hockey.by

hockey.by

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў распавёў пра задачы, якія будуць стаяць перад камандай на найбліжэйшым чэмпіянаце свету, піша sb.by

«Задача пастаўленая — на хатнім чэмпіянаце свету трэба трапляць у васьмёрку — трэба яе вырашаць. Гэта будзе гістарычны вынік, між іншым. За апошнія 10 гадоў найлепшым месцам сярод зборных, якія толькі выйшлі ў элітны дывізіён, было 13-е Вялікабрытаніі. Вышэй пакуль ніхто не залазіў», - сказаў Захараў.

Два гады таму зборная Беларусі вылецела з эліты і год таму выступала ў першым дывізіёне. Турнір прайшоў у Нур-Султане. Беларусы вярнулі сабе месца ў вышэйшым дывізіёне, але сёлета чэмпіянат, што меўся прайсці ў Швейцарыі, адмяніўся праз каранавірус. Наступны турнір пройдзе ў Мінску і Рызе і пачнецца ў канцы мая. Адна група (восем камандаў) будзе гуляць у сталіцы Беларусі, другая — у Латвіі.

Каб трапіць у васьмёрку, трэба заняць месца ў групе не ніжэй за чацвертае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0