Тэлеканал АНТ патлумачыў, чаму зняў з эфіру рубрыку гімнасткі Меліціны Станюты.

Фота з Instagram

«Меліціна ў нас — штатны супрацоўнік, ім яна і застаецца. Але яна парушыла карпаратыўныя правілы, якія ўзгадняліся з ёй асабіста яшчэ ў 2018 годзе.

Таму пакуль рубрыка з яе ўдзелам часова выходзіць не будзе, пытанне будзе вырашацца. Не ў маёй кампетэнцыі расказваць, што за правілы былі парушаны, Меліціна ведае якія», — пракаментавала «Нашай Ніве» прэс-сакратар АНТ Ірына Рамбальская.

Гімнастка адказала, што не ў курсе, пра якія парушэнні ідзе размова.

Пра тое, што штотыднёвая праграма з яе удзелам не выйшла ў эфір у панядзелак, паведаміла сама гімнастка. Прычын ёй не агучвалі, сказалі толькі, што выхад прыпынены да верасня.

АНТ спыніла супрацоўніцтва з Дзмітрыем Урангелем, які раскрытыкаваў дзеянні АМАПа каля Symbal.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?