Аўтамабіль збіў траіх маладых людзей у праездзе ў двары дома №19 на вуліцы Нарачанскай.

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск‑Навіны» інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Бруй, жанчына на «Фальксвагене» ехала па праездзе ў двары.

Па дарозе шлі двое хлопцаў і дзяўчына. Кіроўца пасігналіла ім, але маладыя людзі саступаць не збіраліся. Пры гэтым адзін з хлопцаў спыніўся пасярод дарогі, узняўшы ўгару рукі.

Спрабуючы яго аб’ехаць, жанчына ўрэзалася ў прыпаркаваны аўтамабіль «Сітраэн», а потым збіла маладзёнаў. Аднаго хлопца адкінула на дах «Мазды», якая стаяла побач.

З пераломам прамянёвай косці, шматлікімі ўдарамі і сінякамі яго даставілі ў бальніцу.

Віноўніка ДТЗ установіць следства, разгледзеўшы ўсе аспекты здарэння.

Алена Клімковіч, Мінск-Навіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0