Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

3 ліпеня, у пятніцу, пройдуць дажджы, днём па паўднёвым усходзе — моцныя дажджы, град. Ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах навальніцы, піша pogoda.by

Ноччу + 14..+20°С, максімальная — днём + 20..+ 26°С, па паўднёвым усходзе яна складзе + 27..+31°С.

У суботу, 4 ліпеня, надвор'е будзе вызначаць актыўная франтальная сістэма. Удзень заходняя частка краіны апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, па паўднёвым усходзе краіны захаваецца ўплыў атмасфернага фронту.

Днём, пераважна па паўднёвым усходзе, кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, ноччу чакаюцца моцныя дажджы.

Ноччу ад + 12°С па паўночным захадзе да + 20°С па паўднёвым усходзе краіны, максімальная днём + 21..+27 ° С.

5 ліпеня пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым усходзе, а днём у паўночна-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Ноччу + 11..+ 16°С, па паўднёвым усходзе да + 18°С, максімальная — днём + 23..+29 ° С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0